БЕЛ Ł РУС

Доктар з Гомеля, які заразіўся гепатытам С на працы, сабраў неабходныя $14,5 тыс. на лячэнне

12.08.2013 / 23:51

nn.by

27-гадовамудоктару-траўматолагу філіяла № 8 Гомельскай гарадской паліклінікі Сяргею Малашэнку, які заразіўся на працы гепатытам С, сабралі неабходную суму на лячэнне.

Пра гэта Сяргей паведаміў на сваім сайце. З 6 жніўня па 9 жніўня праз вебмані, EasyPay, ахвяраванні на мабільны тэлефон, сістэму Qiwi, яндэкс-грошы, паштовыя пераводы, картачку Беларусбанк, дабраахвотныя рахункі і ахвяраванні было сабрана 9 987 даляраў. Неабходную рэшту ў некалькі тысяч даляраў дадасць праваслаўная абшчына ў Гомелі.

Сяргей Малашэнка з гэтай нагоды звярнуўся з падзякай на сваім сайце да неабыякавых, зазначыўшы збор сродкаў скончаны:

«Дзякуючы вам неабходную суму ўдалося сабраць! Хачу шчыра падзякаваць усім за дапамогу і вашу падтрымку!

Усім незнаёмым людзям, якія не прайшлі міма. За фінансавую дапамогу і за ўсе вашыя цёплыя і добрыя словы ў каментарах, лістах і тэлефанаваннях.
Маім сябрам і знаёмым, для якіх было неабыякава, што са мной адбываецца. Сваім калегам і адміністрацыю маёй паліклінікі за аператыўную дапамогу, салідарнасць і разуменне. Медперсанал інфекцыйнай бальніцы за прафесіяналізм і чулыя адносіны. Наталлі Журбіной за неацэнную дапамогу ў зборы сродкаў. Маім пацыентам за тое, што падтрымалі ў цяжкую хвіліну і за іх шчырае жаданне дапамагчы. Хлопцам і дзяўчатам з праваслаўнай абшчыны і маім самым блізкім людзям, якія ўвесь гэты час былі побач, падтрымлівалі, дапамагалі і працягваюць гэта рабіць да гэтага часу.

Сайт будзе працягваць працу. У дзённіку будзе выкладвацца інфармацыя аб ходзе лячэння, а ў раздзеле з дакументамі чэкі з аптэкі на куплю лекаў».

Інфармацыя пра заражэнне Сяргея Малашэнкі гепатытам з’явілася ў пачатку жніўня. Сяргей стварыў сайт, дзе апісаў сваю праблему:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула