БЕЛ Ł РУС

Сёння Прачыстая (Спленне) у каталікоў, уніятаў

15.08.2013 / 10:06

nn.by

У гэты дзень свяцяць кветкі і зёлкі.

15 жніўня ў рыма-каталікоў і грэка-каталікоў — Прачыстая. У гэты дзень свяцяць кветкі і зёлкі.

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — гэта поўная назва свята ў рыма-каталікоў — з’явілася ў V ст. Грэка-каталікі называюць гэтае свята Успеннем Найсвяцейшай Багародзіцы. У народзе ж замацаваліся назвы Прачыстая або Спленне.

Свята належыць да ліку «гадавых», «абавязковых» святаў.

У Польшчы гэты дзень ёсць дзяржаўным святам: у памяць пра перамогу над бальшавікамі пад Варшавай у 1920 годзе. Як лічыцца, той цуд здзейсніла заступніцтва Божай Маці. У Літве таксама сёння выходны дзень.

Праваслаўныя Спленне адзначаюць 28 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула