БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: Амерыканскія навукоўцы знайшлі новы від жывёл — алінгіта

16.08.2013 / 17:25

Амерыканскія навукоўцы знайшлі новы від сысуноў, які жыве ў лясах Калумбіі і Эквадора.

Жывёла памерам з янота і з пысай плюшавага мішкі назвалі алінгіта, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Больш за 100 гадоў яго памылкова прымалі за падобнага на яго алінга. Ён стаў першым за 35 гадоў выяўленым ў Заходнім паўшар’і новым відам драпежнай жывёлы.

Спатрэбілася больш за 10 гадоў, каб вылучыць жывёлу ў асобны від. Па словах навукоўцаў, у XXI стагоддзі падобныя адкрыцці адбываюцца надзвычай рэдка.

Лаўры навуковага адкрыцця дасталіся групе даследчыкаў з Смітсанаўскага інстытута ў Вашынгтоне.

Гэты праект стартаваў пасля таго, як заолаг Крыстафер Хелге пабачыў косці і скуру жывёлы ў сховішчы музея ў Чыкага.

«Я быў уражаны, — распавёў ён у інтэрв’ю Бі-бі-сі. — Скура была ярка чырвонага колеру, а зірнуўшы на чарапы, я не пазнаў іх анатоміі. Яны адрозніваліся ад усіх падобных жывёл, якіх я бачыў раней. Я адразу падумаў, што гэта невядомы навуцы від».

Хелге загадвае сысунамі ў Музеі натуральнай гісторыі ў Вашынгтоне, у якім знаходзіцца адна з найбуйнейшых калекцый млекакормячых ў свеце.

Алінгіта, даўжыня якога складае 35 см, адносіцца да сямейства янотавых. Параўнаўшы ўзоры ДНК з іншымі пяццю ўжо вядомымі відамі гэтага сямейства, Хелге змог пацвердзіць правільнасць свайго адкрыцця.

Зараз навукоўцы мяркуюць, што алінгіта жыў у некаторых амерыканскіх заапарках з 1967 па 1976. Супрацоўнікі заапаркаў прымалі іх за прадстаўніка блізкага родзіча — алінга і не разумелі, чаму гэтыя жывёлы не размнажаюцца. Іх адправілі ў розныя заапаркі, але яны памерлі да таго, як іх правільна класіфікавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула