БЕЛ Ł РУС

Кіроўца «Вольва» збіў чатырохгадовага хлопчыка на памежным пераходзе

16.08.2013 / 18:22

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 15 жніўня ў 21.20 35-гадовы вадзіцель «Вольва-ХС70», жыхар Мінска, пры аб’ездзе калоны аўтамабіляў, што стаялі ў чарзе перад пунктам мытнага пропуску «Аляксандраўка», што ў Нараўлянскім раёне, рухаючыся па сустрэчнай паласе, учыніў наезд на чатырохгадовага хлопчыка, які выбег з-за аўтамабіля ў калоне.

З траўмамі галавы і падазрэннем на закрытую чэрапна-мазгавую траўму дзіця шпіталявана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула