БЕЛ Ł РУС

«Пухнаты Ісус»: Сапсаваная бабуляй фрэска сабрала 50 тысяч еўра

18.08.2013 / 10:29

Nashaniva.com

Няўдала адрэстаўраваная фрэска з выявай Ісуса Хрыста за год прыцягнула больш за 40 тысяч турыстаў у невялікі іспанскі горад Борха.

Наплыў жадаючых паглядзець на «Пухнатага Ісуса» дазволіў сабраць больш за 50 тысяч еўра на дабрачынныя мэты.

А 81-гадовая пенсіянерка Сесілія Хіменэс, якая праводзіла «рэстаўрацыю», і гарадская рада нават вырашылі запусціць лінію сувенірнай прадукцыі з выявай фрэскі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула