БЕЛ Ł РУС

Міністр Лаўроў назваў звесткі ЗША па хімзброі ў Сірыі непераканаўчымі

2.09.2013 / 10:22

Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў назваў непераканаўчымі доказы выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі, якія Маскве прадаставіў Вашынгтон.

«Нам паказвалі нейкія выкладкі, якія не ўтрымлівалі нічога канкрэтнага: ні геаграфічных каардынатаў, ні імёнаў, ні доказаў таго, што пробы былі ўзятыя прафесіяналамі» , — заявіў Лаўроў. Кіраўнік расійскага МЗС дадаў, што больш дэталёвыя пацверджанні амерыканскі бок даць адмовіўся, спаслаўшыся на сакрэтнасць гэтых дадзеных.

Таксама Лаўроў распавёў пра факт ціску з боку Вялікабрытаніі і Францыі на генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.
Паводле Лаўрова, у сакавіку 2013 года ўлады Сірыі папрасілі ААН накіраваць экспертаў у Алепа, дзе «адбыўся інцыдэнт, вельмі падобны на прымяненне хімзброі». Пан Гі Мун спачатку пагадзіўся на гэта, аднак затым змяніў рашэнне. «На яго аказалі ціск — я хаваць тут нічога не буду, бо яны адкрыта пра гэта казалі. Вялікабрытанія і Францыя, якія сказалі, што проста накіраваць інспектараў для расследавання гэтага канкрэтнага інцыдэнту не атрымаецца», — заявіў Лаўроў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула