БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: па дарозе на вучэнні «Захад-2013» у Слоніме танк заваліўся ў кювет

2.09.2013 / 19:01

У панядзелак, 2 верасня, падчас маршавага танкавага кідка на палігон, дзе адбудуцца вучэнні «Захад-2013», адна з баявых машын завалілася ў кювет.

Як паведамілі карэспандэнту чытачы «Газеты Слонімскай», надзвычайнае здарэнне адбылося каля 12 гадзін у Слоніме на скрыжаванні вуліц Пясчанай і Рамонкавай.

Па словах гараджанаў, гэта не першы выпадак, калі танкі на гэтым участку дарогі не ўпісваюцца ў паварот.

Таксама жыхары вуліцы Рамонкавай расказалі, што пасля такога перагону ваеннай тэхнікі ім даводзіцца рыдлёўкамі папраўляць дарожнае палатно вуліцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула