БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — Бардзюжу: Апошні месяц надта бурны выйшаў, маса непаразуменняў з Расіяй

9.09.2013 / 17:40

БелТА

Аляксандр Лукашэнка 9 верасня сустрэўся з генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да маючай адбыцца 23 верасня ў Сочы сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама беларуска-расійскіх сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2013» .

Сярод іншага, Лукашэнка падкрэсліў, што хацеў бы пачуць меркаванне Мікалая Бардзюжы, а таксама кіраўнікоў дзяржаў, з якімі той сустракаўся, іх рэакцыю на ўсе актуальныя праблемы.

Лукашэнка падкрэсліў: «У апошні час у нас занадта шмат інфармацыйных і іншых падстаў у беларуска-расійскіх адносінах.

Я гатовы абмеркаваць з вамі пытанні, якія могуць узнікаць у сувязі з гэтым, бо апошні месяц выйшаў ужо занадта бурны ў нашых адносінах, маса непаразуменняў у гэтым плане, і я хацеў бы вас праінфармаваць і пачуць вашы ацэнкі».

Мікалай Бардзюжа дэталёва праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб падрыхтоўцы да саміту АДКБ у Сочы.

Паводле яго слоў, у цэлым парадак дня ўжо падрыхтаваны. У прыватнасці, на разгляд прэзідэнтаў плануецца вынесці некалькі вельмі важных пытанняў, якія датычацца развіцця сілавога складніка з улікам сітуацыі ў свеце.

Мяркуецца, што прэзідэнты краін — членаў Арганізацыі разгледзяць пакет дакументаў па развіцці ваеннага складніка — гэта рашэнні і адносна стварэння авіяцыйных сіл АДКБ, і па арганізацыі кіравання калектыўнымі сіламі АДКБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула