БЕЛ Ł РУС

Спаўняецца 60 гадоў пісьменніку Вінцэсю Мудрову

11.09.2013 / 10:20

Nashaniva.com

Сёння споўнілася 60 гадоў наваполацкаму пісьменніку і журналісту Вінцэсю Мудрову.

Ён нарадзіўся 11 верасня 1953 г. у Полацку ў сям’і вайскоўца. Працаваў інжынерам, супрацоўнічаў з «Нашай Нівай» і «Радыё Свабода».

Аўтар кніг: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Сямейны альбом» (2007).

В. Мудроў — сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Наваполацку.

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула