БЕЛ Ł РУС

Адваката не пусцілі да Баўмгертнера

11.09.2013 / 12:31

Беларускага адваката генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера не пусцілі да яго ў СІЗА КДБ без тлумачэння прычын.

Пра гэта паведаміў адвакат з расійскага боку Аляксей Басістаў.

«З невядомых прычын 10 верасня не дапусцілі да Уладзіслава, дагэтуль увесь час дапускалі», — сказаў Басістаў.

Адвакаты спрабавалі дамагчыся змены меры стрымання гендырэктару «Уралкалія». Аднак Партызанскі райсуд адмовіўся задаволіць скаргу. Тыя звярнуліся з касацыйнай скаргай у Мінскі гарадскі суд. Дата паўторнага пасяджэння пакуль невядомая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула