БЕЛ Ł РУС

«Лятучы ўніверсітэт» у кнігарні «Логвінаў» — 13 верасня

11.09.2013 / 12:59

Nashaniva.com

13 верасня (пятніца) кнігарня «логвінаЎ»- гутарка пра беларускае мысленне пачатку XXI ст. Ва ўтульнай атмасферы кнігарні «логвінаЎ» за кубачкам кавы.

Таццяна Шчытцова, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Таццяна Вадалажская размаўляюць пра тое, якія аўтары і якія тэксты рэпрэзентуюць беларускае мысленне сёння, што варта ўключаць у беларускую традыцыю, па якіх крытэрыях можна вызначаць гэтых аўтараў і гэтыя тэксты.

Пачатак а 21-й. Уваход — вольны

Суарганізатар гэтай імпрэзы кнігарня «логвінаЎ» рыхтуе адмысловую выставу-продаж кніг, якія, па версіі кнігарні, годныя таго, каб скласці спіс чарговай анталогіі беларускага мыслення пачатку ХХІ ст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула