БЕЛ Ł РУС

Графітысты цалкам размалявалі вагон электрычкі — фотафакт

16.09.2013 / 10:47

Адзін з вагонаў электрычкі, якая ў нядзелю ездзіла па Асіповіцкім кірунку, быў цалкам запэцканы графіці-фарбай уключна з шыбамі.

Гэтым разам адну з сценак вагона размалявалі цалкам — ад падлогі да даху.

Падобна на тое, пасажырам аднаго з вагонаў прыйшлося ехаць у паўзмроку.

Каб зрабіць у вагоне хоць крыху святлей, пасажыры нават адчынялі форткі, нягледзячы на халоднае надвор’е.

Знаўцы графіці могуць паспрабаваць распазнаць, што напісана на гэтым «тэгу» — магчыма, праз сацыяльныя сеткі атрымаецца вылічыць вандалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула