Юрыя Данькова судзяць за зачыненыма дзвярыма
18 верасня ў Маскоўскім судзе Мінска пачнецца працэс над Юрыем Даньковым.
Вядомага ўладальніка «Данькоў-клубу» будуць судзіць за зачыненымі дзвярыма. Весці працэс будзе суддзя Наталля Кузняцова.
Юрый Данькоў быў затрыманы ў верасні 2012 года і з таго часу застаецца пад вартай.
Паводле Следчага камітэта, Данькову інкрымінавана некалькі злачынстваў, у тым ліку ўтрыманне пры клубе прытону, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў, ухіленне ад падаткаў. Вядома, што сваёй віны Юрый Данькоў не прызнае.
Сваякі Юрыя Данькова ад кантактаў з журналістамі пакуль ухіляліся. «Данькоў-клуб», паводле яго супрацоўнікаў, працуе, але з пэўнымі абмежаваннямі.