БЕЛ Ł РУС

У падлетка ў кішэні загарэліся пістоны, ён з апёкамі трапіў у бальніцу

20.09.2013 / 12:01

Трынаццацігадовы падлетак купіў пістоны на рынку ў Лепелі ў павільёне дзіцячых цацак.

Хлопчык прынёс іх у школу, а на перапынку яны самі па сабе загарэліся. Пістоны знаходзіліся ў кішэні штаноў.

З дыягназам «тэрмічны апёк 2-й ступені» правага сцягна ён быў дастаўлены ў бальніцу.

МНС нагадвае аб неабходнасці захоўваць асцярожнасць пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, у тым ліку не пераносіць іх у кішэнях, пад адзеннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула