БЕЛ Ł РУС

Зорка нямецкай літаратуры ў кнігарні «логвінаЎ» — 28 верасня

24.09.2013 / 12:02

Nashaniva.com

28 верасня (субота) ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі рамана нямецкага пісьменніка Міхаэля Кумпфмюлера «Хараство жыцця»

У імпрэзе бяруць удзел: Міхаэль Кумпфмюлер, Ірына Герасімовіч, перакладчыца.

Мастацкае чытанне — Зоі Белахвосцік.

Пачатак, а 19-й. Уваход — вольны.

Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант. З ёю ён рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым. Выпраўляецца з ёю ў Берлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца з ім да самай яго смерці ў 1924 г.

Гэтыя рэальныя падзеі аўтар Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізлівую гісторыю пра жыццё і смерць. Ды яшчэ пра каханне, якое хоць і не можа адмяніць або адцягнуць смерць, але затое можа проста быць, і праз сваю прысутнасць яно ў стане і апошнія дні напоўніць хараством жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула