БЕЛ Ł РУС

Расейская вайсковая калона кіруецца на Мінск — фотафакт

27.09.2013 / 10:38

даслаў чытач Павел Радына

Калону прыблізна з дзясяці машын каля гадзіны таму бачыў чытач «НН» Павел Радына. У суправаджэнні міліцэйскага аўто з Бабруйска калона з двух мікрааўтобусаў і некалькіх грузавікоў рухалася ў бок Мінска па гомельскай трасе. Большасць грузавікоў была цалкам закрытая тэнтам, у іх, відаць, перавозілі абсталяванне. А ў мікраўтобусах і адным грузавіку былі людзі.

Нагадаем, гэтымі днямі на тэрыторыі дзвуюх краін праходзілі расійска-беларускія стратэгічныя вучэнні «Захад-2013» і вучэнні АДКБ «Узаемадзеянне».

Расійскія вайскоўцы прыбывалі на лётнішча Мачулішчы пад Мінскам і, відаць, стуль жа будуць адбываць на радзіму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула