БЕЛ Ł РУС

Маці пагражае турма за тое, што яе дачку загрыз сабака

19.09.2007 / 13:06

Nashaniva.com

На мінулым тыдні на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы адбылася трагедыя — маці пакінула пяцімесячную дзяўчынку ў вазку і пайшла ў краму. Падчас гэтага стафардшырскі тэр’ер накінуўся на немаўля і загрыз.

Такі тэрмін зняволення прадугледжвае артыкул Крымінальнага кодэкса «пакіданне ў небяспецы».

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Мінску адбылася трагедыя — маці пакінула пяцімесячную дзяўчынку ў калысцы і пайшла ў краму, падчас гэтага стафардшырскі тэр’ер накінуўся на немаўля і загрыз дзіця. «Хуткая» павезла малую ў шпіталь, але было ўжо позна — праз паўгадзіны дзіця памерла ад пакусаў.

Днямі стала вядома, што супраць маці ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула 159 Крымінальнага кодэкса «Пакіданне ў небяспецы», які прадугледжвае тры гады зняволення ці штраф і грамадскія работы.

Сабака зараз знаходзіцца ў ізалятары Мінскай гарадской ветэрынарнай службы. Каранцін працягнецца 10 дзён. Сабака стары — яму 14 год. Пакуль паводзіць сябе спакойна, на супрацоўнікаў ветслужбы не кідаецца, паведамляе «Комсомольская правда в Белоруссии»

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула