БЕЛ Ł РУС

Міліцыя затрымала мужчыну ў майцы «Лукашэнка, сыходзь!»

3.11.2013 / 16:54

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна.

Напрыканцы мітынгу міліцыя затрымала ўдзельніка шэсьця на Курапаты Юрыя Рубцова з Гомеля, які быў у майцы з надпісамі «Лукашенко, уходи» і з адваротнага боку — «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!», паведамляе радыё «Свабода».

Яшчэ падчас збору ўдзельнікаў шэсьця на пляцоўцы каля менскага гадзіньнікавага заводу супрацоўнікі міліцыі папрасілі мужчыну зьняць майку, «каб не было канфліктаў».

Ён просьбу ня выканаў і прайшоў увесь шлях у майцы, якую ён апрануў на куртку.

Затрыманне Рубцова адбылося на вачах у журналістаў — чацвёра людзей у цывільным пасадзілі яго ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым напрамку, паведамляе БелаПАН.

Паколькі гэта адбывалася на тэрыторыі Савецкага раёна, праваабаронцы мяркуюць, што Рубцова адправілі ў Савецкае РУУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула