Рабаўнікі ў касцюмах зомбі напалі на ювелірную краму ў Мексіцы
Пераапранутыя ў касцюмы зомбі і іншай нячыстай сілы злачынцы абрабавалі ювелірную краму ў Мехіка, паведамляе Associated Press.
Рабаўнікі ў масках нечысці ўварваліся ў краму позна вечарам у суботу 2 лістапада, разбілі вітрыны малаткамі і вынеслі каштоўнасці. Паводле папярэдніх дадзеных, шкода ад рабавання склала больш за мільён песа (больш за $75 тыс.).
У Мексіцы 2 лістапада адзначаецца Дзень Мёртвых. За два дні да яго ў шэрагу краін свету адзначаўся Хэлаўін.