БЕЛ Ł РУС

Нацбанк: Сярэднегадавы курс даляра на 2014 год — 9800 рублёў

18.11.2013 / 10:59

Такой ацэнкі прытрымліваўся Нацбанк пры распрацоўцы Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год.

Галоўны банк краіны пры гэтым прагназуе зніжэнне рэальнага эфектыўнага курсу рубля на 1—3%, што, паводле ацэнак рэгулятара, будзе спрыяць падтрыманню цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на знешніх рынках.

Варта адзначыць, што на працягу апошніх шасці месяцаў, пачынаючы з чэрвеня, у Беларусі назіраецца плаўнае паслабленне курсу беларускага рубля да даляра. У гэты перыяд штомесячны рост курсу даляра складаў каля 100 рублёў у месяц. Пры захаванні такой тэндэнцыі афіцыйны курс даляра да канца 2013 года можа скласці 9 500 рублёў.

Такім чынам, для забеспячэння сярэднегадавога курсу даляра на ўзроўні 9 800 рублёў у наступным годзе тэмпы дэвальвацыі рубля ў 2014-м павінны знізіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула