Акцыі «Уралкалія» падаражэлі на фоне навінаў аб экстрадыцыі Баўмгертнера
Акцыі ААТ «Уралкалій» на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы (ММВБ) падаражэлі на фоне навінаў аб экстрадыцыі гендырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера.
Акцыі «Уралкалія» кампенсавалі больш чым аднапрацэнтнае ранішняе зніжэнне і затым выраслі яшчэ амаль на 1% на паведамленнях аб тым, што пракуратура Беларусі ў хуткім часе перадасць Расіі гендырэктара калійнай кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера.
Як раней паведамлялася, Генпракуратура Беларусі 20 лістапада прыняла рашэнне аб выдачы ў Расію гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера.