БЕЛ Ł РУС

Баўмгертнера змясцілі ў адзін з маскоўскіх СІЗА

22.11.2013 / 09:15

Ён быў дастаўлены з Беларусі ўначы з чацвярга на пятніцу.

Пра гэта журналістам паведаміла афіцыйная прадстаўніца Федэральнай службы выканання пакаранняў Крысціна Белавусава.

Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Пазней гендырэктару "Уралкалія" ў Беларусі змянілі артыкул абвінавачання, цяпер яго падазраюць у крадзяжы.

У чацвер было прынята рашэнне пра яго экстрадыцыю ў Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула