Азараў: Аднаўленне гандлёвых адносін з Масквой для Кіева важней за асацыяцыю з ЕС
Украінскі прэм'ер-міністр Мікалай Азараў заявіў, што прыпыненне працэсу асацыяцыі Украіна — ЕС тлумачыцца тым, што на першым месцы ў Кіева аднаўленне гандлёвых адносін з Масквой.
Азараў распавёў, што трохбаковыя перамовы Украіна — Расія — ЕС па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве адбудуцца да саміта Усходняга партнёрства ў Вільні 28—29 лістапада.
Апазіцыйныя дэпутаты сустрэлі Азарава крыкамі «Ганьба».