БЕЛ Ł РУС

Праезд у Мінску зноў падаражэе з 1 снежня?

22.11.2013 / 14:13

Nashaniva.com

photo.bymedia.net

Праезд у грамадскім транспарце Мінска 1 снежня падаражэе на 20%. Кошт адной паездкі складзе 3 000 рублёў.

Пра гэта finance.tut.by распавяла інфармаваная крыніца.

У «Мінсктрансе» паведамілі, што пытанне павышэння аплаты за праезд разглядаецца, але дакумента ў мяне на руках яшчэ няма.

Раніцай 22 лістапада некаторыя кандуктары ў грамадскім транспарце Мінску казалі пасажырам, што кошт праезду павысіцца з 25 лістапада. Аднак у «Мінсктрансе» яе не пацвердзілі.

Апошні раз праезд у сталіцы даражэў 1 кастрычніка — з 2000 да 2 500 рублёў.

Пасля гэтага мінчукі сталі кампенсаваць 41% яго кошту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула