БЕЛ Ł РУС

Названыя лаўрэаты American Music Awards

25.11.2013 / 10:36

Кантры-спявачка Тэйлар Свіфт выйграла найбольшую колькасць намінацый на прэміі American Music Awards.

Свіфт атрымала чатыры ўзнагароды — як «Артыст года» і «Найлепшая жанчына-выканаўца», а таксама як аўтар «Найлепшага альбома» і «Найлепшага кантры-альбома» — за дыск «Red», выпушчаны ў 2012 годзе.

У дзвюх намінацыях перамог Джасцін Цімберлэйк, якога прызналі «Найлепшым мужчынам-выканаўцам», а яго альбом «The 20/20 Experience» — найлепшым у катэгорыі соўл/R'n'B. Таксама дзве намінацыі («Найлепшая група» і «Найлепшы альбом») выйграла група «One Direction». Узнагарода ў намінацыі «Ікона» была ўручана Рыяне.

У 2012 годзе «Артыстам года» на American Music Awards быў названы Джасцін Бібер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула