БЕЛ Ł РУС

КДБ затрымаў падпалкоўніка Следчага камітэта

5.12.2013 / 08:45

КДБ распачаў крымінальную справу ў дачыненні да падпалкоўніка юстыцыі Следчага камітэта, які падазраецца ў атрыманні буйнога хабару.

Падпалкоўнік займае пасаду намесніка начальніка следчага аддзялення Мінскага раённага аддзела СК. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча).

Падрабязнасці справы пакуль не разгалошваюцца. Вядома толькі, што падпалкоўнік юстыцыі падазраецца ў вымагальніцтве і атрыманні буйнога хабару за станоўчае рашэнне аб спыненні расследавання крымінальнай справы, якая была ў яго ў вядзенні.

Цяпер падпалкоўнік затрыманы. Вядзецца праверка ўсіх справаў, якія ён вёў у апошнія гады. Не выключана, што гэты факт хабарніцтва быў зусім не адзінкавым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула