БЕЛ Ł РУС

Актрыса Лія Ахеджакава пра Майдан: Зайздрошчу Украіне чорнай зайздрасцю

9.12.2013 / 23:33

Nashaniva.com

Знакамітая расійская актрыса Лія Ахеджакава на сваім блогу на snob.ru пракаментавала падзеі ва Украіне:

«Калі два гады таму пачаліся пратэсты на Балотнай, я адчула захапленне, надзею, але змянілася яна расчараваннем. (…)

Прайшло два гады, нас стала ў разы менш, а мы не навучыліся нічому. Калі выходзяць некалькі тысяч чалавек, іх вельмі лёгка скруціць і так пакараць, што страх скуе ўсё насельніцтва.

Я гляджу на тое, што адбываецца ва Украіне, калі ў Кіеве выйшаў мільён, і адчуваю вялікую павагу да ўкраінскага народа. Я ім чорнай зайздрасцю зайздрошчу. Зразумела, што Еўрасаюз ім дабрабыту не прынясе, але яны не хочуць пятлю на шыю, ім не патрэбен старэйшы брат. Украінцы далі нам урок грамадзянскай актыўнасці і бясстрашнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула