Рыбак трапіў у ледзяную пастку пасярод возера
Выпадак адбыўся з 56-гадовым мужчынам на возеры Вымна ля вёскі Ходарава (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці).
Адправіўшыся парыбачыць на алюмініевай лодцы, ён трапіў у ледзяную пастку.
За дзве гадзіны рыбалкі (на адлегласці за 150 м ад берага) возера паспела пакрыцца тонкім лёдам.
Рыбак звярнуўся па дапамогу па мабільным тэлефоне да таварыша, а той выклікаў супрацоўнікаў МНС. Ратавальнікі знайшлі ахвяру ледзянога палону пасярод возера і адбуксіравалі на бераг.
Рыбак пачуваецца добра і ў шпіталізацыі не мае патрэбу.