БЕЛ Ł РУС

Гандлёвая сетка Maxima прызнала, што касіры працуюць у «памперсах»

11.12.2013 / 13:58

Касіры Maxima часам сядзяць за касамі ў памперсах, бо іх не выпускаюць у прыбіральню.

Гэта прызнаў акцыянер гандлёвай сеткі і крызісны мэнэджар Ігнас Сташкявічус у жывым эфіры Першага Балтыйскага канала.

Паводле словаў мэнэджара, калі не ўводзіць жорсткія ўмовы для персаналу, то касіры будуць бясконца выходзіць у прыбіральні, на перакуры і кава-паўзы ды перастануць сумленна працаваць.

Як пацвердзіў Сташкявічус, упершыню прызнанне пра памперсы ад мэнэджараў гандлёвай сеткі прагучала яшчэ з дзясятак гадоў таму. Тады прадстаўнік Maxima Жыльвінус Марцінкявічус сапраўды заявіў, што касіркі ў памперсах павінныя быць удзячнымі працадаўцу, бо іначай гэтыя жанчыны працавалі б прастытуткамі. Праўда, са словаў Сташкявічуса, цяпер Марцінкявічус ужо не працуе ў гандлёвай сетцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула