БЕЛ Ł РУС

Каталіцкі касцёл Літвы заклікаў жыхароў маліцца за народ Украіны

14.12.2013 / 16:16

Каталіцкі Касцёл Літвы ў пятніцу заявіў аб падтрымцы дэмакратычных памкненняў пратэстуючых грамадзян Украіны і заклікаў вернікаў — жыхароў Літвы маліцца за ўкраінцаў.

У прэс-рэлізе Канфедэрацыі біскупаў Літвы гаворыцца, што «людзі Украіны смела ўздымаюць свой голас і просяць быць пачутымі».

«Біскупы Літвы ў малітве салідарызуюцца з жаданнем грамадзян Украіны жыць у свабоднай і незалежнай і дэмакратычнай Украінскай дзяржаве, кіруючыся еўрапейскімі хрысціянскімі прынцыпамі», — адзначаюць прадстаўнікі духавенства.

«Мы падтрымліваем грамадзян Украіны ў іх імкненні да свабоды, і заклікаем усіх вернікаў Літвы аб'яднацца ў малітве, салідарызуючыся з народам Украіны», — гаворыцца ў паведамленні для друку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула