БЕЛ Ł РУС

Гэтай ноччу на большай частцы Беларусі чакаецца галалёд, папярэджваюць сіноптыкі

15.12.2013 / 14:57

Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльную з'яву ў бліжэйшыя суткі — галалёд.

16 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, у Мінскай вобласці і Мінску, а днём па ўсходзе рэспублікі чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца, паведамляе сайт pogoda.by.

У Мінску гэтай ноччу чакаецца каля 0°С, вецер паўднёва-заходні, 3—5 м/с. Днём у панядзелак тэмпература павысіцца да плюс 2°С, вецер заходняга напрамку пачне ўзмацняцца і пад вечар аўторка месцамі будзе дасягаць 11 м/с. Тэмпература паветра днём 17 снежня прагназуецца на ўзроўні плюс 1—3°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула