БЕЛ Ł РУС

Алеся Чаркашына, які зладзіў акцыю каля Брэсцкага аблвыканкама, вызвалілі без суда

17.12.2013 / 12:36

Кірыла Хілько

Актывіста Алеся Чаркашына, якога ў нядзелю затрымалі за несанкцыянаваны пікет ля Брэсцкага аблвыканкама, сёння даставілі ў суд, але потым адвезлі назад у РАУС, адкуль выпусцілі.

фота Радыё Свабода

Суд меў адбыцца сёння а 9-й раніцы, але Чаркашына ў суд прывезлі толькі пасля 10-й, расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай.

Аднак у 12:15 Шурхай паведаміў, што пасяджэнне суда так і не адбылося, а Чаркашына адвезлі назад у Ленінскі РАУС г. Брэста, алкуль неўзабаве выпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула