БЕЛ Ł РУС

Актывісты Еўрамайдану стварылі крэатыўную серыю налепак па матывах легендарных фанцікаў «Love is»

18.12.2013 / 11:19

Гэта ўсё — прадукт «мазгавога штурму» пяцярых актывістаў грамадскага сектара Еўрамайдана.

«Мы заўважылі, што не хапае нейкага яркага сегмента, які мог бы перадаць дух Майдана, падхопліваўся б людзьмі», — кажа адна з аўтараў ідэі Васіліна Думан.

Па словах актывістаў, адна з задач, над якой яны працавалі, — гэта павышэнне ўзроўню любові на Майдане і жаданне знізіць агрэсію. «Мы за мірны пратэст», — кажа актывіст Андрэй.

Гэтай ініцыятыве ўсяго пяць дзён. Дызайнерскую частку працы выконваюць двое дзяўчат — прафесійны дызайнер Ната і проста добрая мастачка Саша.

Пакуль у арсенале актывістаў каля дваццаці малюнкаў, але каманда працуе над далейшай распрацоўкай налепак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула