БЕЛ Ł РУС

Расійскія СМІ: «Уралкалій» мяняе гендырэктара паводле патрабавання Лукашэнкі

23.12.2013 / 08:36

«Уралкалій» зменіць гендырэктара паводле патрабавання Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў нумары ад 23 снежня піша газета «Ведомости» са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Новым гендырэктарам «Уралкалія» будзе Дзмітрый Осіпаў, фота ria.ru

Паводле інфармацыі выдання, расійскія ўлады пагадзіліся з патрабаваннем беларускага кіраўніка і ўзгаднілі ўгоду менавіта з такой умовай.

Газета піша, што новым гендырэктарам «Уралкалія» стане намеснік старшыні савета дырэктараў «Уралхіма» Дзмітрый Осіпаў, пра што раней паведамлялася.

20 снежня былі закрытыя здзелкі па продажы акцый «Уралкалія».

21,75% папер кампаніі купіла група «Анэксім» Міхаіла Прохарава, яшчэ 19,99% — кампанія «Уралхім» выхадца з Беларусі Дзмітрыя Мазепіна. У першым выпадку прадаўцом выступіў фонд Suleyman Kerimov Foundation мільярдэра Сулеймана Керымава, у другім — структуры мільярдэраў Філарэта Гальчава (7%) і Анатоля Скурава (4%), яшчэ восем адсоткаў акцый «Уралхім» выкупіў з адкрытага рынку.

Акцыянера «Уралкалія» змянілі таксама па патрабаванні кіраўніка Беларусі. Расійская кампанія апынулася ў стане канфлікту з беларускімі ўладамі ўлетку 2013 года, калі кампанія адмовілася ад сумеснага з «Беларуськаліем» продажу прадукцыі праз Беларускую калійную кампанію. У расійскай арганізацыі сваё рашэнне патлумачылі тым, што ў канцы 2012 года Лукашэнка выдаў указ, які дазваляе «Беларуськалію» гандляваць у абыход БКК. Рашэнне «Уралкалія» абваліла рынак угнаенняў.

У канцы жніўня ў Мінску быў арыштаваны гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баумгертнер. Спачатку яго западозрылі ў парушэнні артыкула «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі», затым абвінавачванне перакваліфікавалі на «крадзеж». Крымінальную справу распачалі таксама ў дачыненні да Керымава. Акцыянера і топ-менеджара абвінавачвалі ў спробе захапіць кантроль над каналамі збыту калію.

Лукашэнка пагадзіўся перадаць Баўмгертнера у РФ толькі пры той умове, што расійскі Следчы камітэт распачнеі ў дачыненні да яго крымінальную справу.

У сярэдзіне кастрычніка Баўмгертнер стаў фігурантам расійскага справы аб злоўжыванні паўнамоцтвамі, і ў канцы лістапада быў экстрадзіраваны з Беларусі. Спачатку яго пасадзілі ў СІЗА, а праз два тыдні перавялі пад хатні арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула