БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся інцыдэнт з эвакуацыяй

27.12.2013 / 16:24

СМ

Прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі патлумачыў, што на рэйках аказаўся нейкі прадмет. «У мэтах бяспекі людзей вывелі і выклікалі спецыялістаў».

У мужчыны падралася сумка: на рэйкі выляцеў вялікі феерверк. Уладальнік яго адразу ж уцёк. Феерверк ужо дасталі, а рух цягнікоў адноўлены.

Як паведаміў начальнік мінскай падземкі Расціслаў Юрэня, цягнікі стаялі толькі 12 хвілін – з 16.02 да 16.14. Эвакуавалі людзей у 15.32.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула