БЕЛ Ł РУС

У Гродне злодзей абакраў настаўніцу проста ў класе

30.12.2013 / 17:03

Злодзей зайшоў у клас падчас перамены, павітаўся з вучнямі і, прадставіўшыся знаёмым настаўніцы, залез у яе сумку, скраў каля 1 млн рублёў і сышоў.

Настаўніца, вярнуўшыся ў пачатку ўрока, выклікала міліцыю.

Гэта ўжо другі такі выпадак за апошні час.

Раней невядомы зламыснік аналагічным чынам скраў грошы ў рабочай дзіцячага садка. Такі почырк злачынстваў сведчыць, што абодва — на сумленні аднаго і таго ж чалавека.

Злодзей пакуль не знойдзены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула