БЕЛ Ł РУС

Ці адбудзецца «Стоп-падатак-3»?

3.01.2014 / 17:38

У інтэрнэце з'явіліся заклікі правесці сёння чарговую акцыю супраць «аўтапабору».

Уладальнікаў аўто заклікалі незадоўга да 18.00 выязджаць на прылеглыя да праспекта Незалежнасці вуліцы, каб іх заблакаваць, ехаць павольна і роўна а 18.00 падаць працяглы гукавы сігнал.

Ананімныя арганізатары акцыі заклікаюць да ўдзелу і пешаходаў, якія могуць выйсці на ходнікі ўздоўж праспекта Незалежнасці і раскідаць там дробныя купюры, каб пакпіць з уладаў, якія ўвялі новую дзяржпошліну.

Папярэднія акцыі «Стоп-падатак» арганізоўваліся 20 і 27 снежня. 20 снежня была прыкметная, 27-га — амаль незаўважная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула