БЕЛ Ł РУС

«Еўраопт» — самая прыбытковая прыватная кампанія Беларусі

3.01.2014 / 20:16

Ягор Марціновіч

За трэці квартал 2013 года ТАА «Еўрагандаль» атрымала $34 мільёны чыстага прыбытку.

Міністэрства фінансаў апублікавала фінансавую справаздачнасць беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў за трэці квартал 2013 года.

Лідары традыцыйныя — нафтаперапрацоўчыя заводы. І «Нафтан», і Мазырскі НПЗ атрымалі чыстага прыбытку па $150 мільёнаў (1,36 і 1,35 трыльёна рублёў адпаведна).

А вось «Беларуськалій» (807 мільярдаў рублёў) аказаўся менш паспяховым за «Белшыну» (836 мільярдаў рублёў) і скаціўся на чацвёртае месца.

Апроч ААТ, свае справаздачы апублікавалі і кампаніі, якія размяшчалі на рынку свае аблігацыі.

Самай прыбытковай кампаніяй з адкрытай справаздачнасцю стала ТАА «Еўрагандаль» (303 мільярды рублёў, $34 мільёны). Гэта дзявятае месца ў рэйтынгу за трэці квартал 2013 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула