БЕЛ Ł РУС

Вядомы расійскі журналіст Міхаіл Лявонцьеў стане віцэ-прэзідэнтам па піяры кампаніі «Роснефць»

8.01.2014 / 12:30

Журналіст Міхаіл Лявонцьеў зойме пасаду віцэ-прэзідэнта па піяры ў «Роснефці». Аб гэтым 8 студзеня паведамляе на сваім сайце газета «Коммерсант» са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Генадзь Гуляеў, Коммерсант

Ні Лявонцьеў, ні прадстаўнікі кампаніі гэтую інфармацыю афіцыйна не пракаментавалі.

Журналіст будзе курыраваць дэпартамент інфармацыі і рэкламы. Гэты дэпартамент узначальвае Уладзімір Цюлін, які раней быў галоўным рэдактарам РЕН ТБ.

Крыніцы газеты адзначылі, што паміж Лявонцьевым і прэзідэнтам «Роснефці» Ігарам Сечыным «даўнія прыяцельскія адносіны».

Да таго ж, па іх словах, Сечын любіць запрашаць на працу вядомых людзей.

Новая праца не перашкодзіць Лявонцьеву займацца яго цяперашнімі праектамі, адзначае «Коммерсант». У прыватнасці, журналіст працягне весці праграму «Однако» на «Першым канале» і кіраваць аднайменным часопісам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула