БЕЛ Ł РУС

Беларускія фрыстайлісты заваявалі золата і бронзу на этапе Кубка свету ў ЗША

11.01.2014 / 12:40

Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір стаў пераможцам трэцяга этапу Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Дзір-Вэлі (ЗША). Алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 Аляксей Грышын заняў у гэтых жа спаборніцтвах 3-е месца.

Для Антона Кушніра гэты медальны поспех стаў ужо другім у цяперашнім сезоне. Раней ён станавіўся срэбным прызёрам этапу Кубка свету, які праходзіў у Бейда-Лэйк (Кітай). Аляксей Грышын сёлета першы раз узняўся на п'едэстал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула