БЕЛ Ł РУС

Макс Лорэнс і ДзіДзюЛя напісалі ліст Лукашэнку

13.01.2014 / 10:51

Яны просяць перагледзець вынікі нацыянальнага адборачнага тура на «Еўрабачанне-2014».

Выканаўцы лічаць, што сябры журы «пагарджаюць меркаваннем народа» і дапусцілі грубыя памылкі ў падліку галасоў, калі пераможцам адборачнага конкурсу на «Еўрабачанне-2014» стаў музыка Тэа. Таму яны запатрабавалі ў сваім лісце да кіраўніка дзяржавы ўдакладніць правілы адбору канкурсантаў. Таксама яны патрабуюць перагледзець вынікі фіналу і даць ім права прадстаўляць Беларусь на еўрапейскай сцэне.

Паводле галасавання гледачоў дуэт Макса Лорэнса і Дзідзюлі набраў найбольшую колькасць галасоў. Але большасць удзельнікаў журы аддала перавагу Тэа (Юрыю Вашчуку), у выніку перамога была аддадзена Тэа.

Макс Лорэнс і Дзідзюля заявілі, што неўзабаве плануюць даць канцэрт пад лозунгам «За справядлівае галасаванне». Дакладная дата і месца пакуль не ўдакладняюцца. Паводле некаторай інфармацыі, уваход на выступ будзе вольным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула