БЕЛ Ł РУС

Палова арганізацый Беларусі — нізкарэнтабельныя і нерэнтабельныя

14.01.2014 / 13:13

Амаль 50% прадпрыемстваў Беларусі з'яўляюцца нізкарэнтабельнымі (з рэнтабельнасцю продажу да 5%) або нерэнтабельнымі. Аб гэтым сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі за студзень—лістапад 2013 года.

Так, з 8.224 арганізацый, вынікі дзейнасці якіх улічвае афіцыйная статыстыка, 3.140 прадпрыемстваў з'яўляліся ў студзені—лістападзе нізкарэнтабельнымі (мелі рэнтабельнасць продажу да 5%), а больш за тысячу юрыдычных асоб былі нерэнтабельнымі.

Высокая ўдзельная вага (вышэй за 30—40%) нерэнтабельных арганізацый зафіксавана ў рыбалоўстве, тэкстыльнай і швейнай вытворчасці. У той жа час доля нізкарэнтабельных арганізацый высокая ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці — 43,6% і 35,3% адпаведна.

Трэба адзначыць, што сярэдняя рэнтабельнасць продажу беларускіх прадпрыемстваў у студзені—лістападзе 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам пазамінулага знізілася — да 7% (супраць 10% за студзень—лістапад 2012-га).

На думку Міністэрства эканомікі, да зніжэння эфектыўнасці працы прадпрыемстваў прывяло памяншэнне тэмпаў вытворчасці, «рост пастаянных затрат з-за адсутнасці эфекту маштабу, а таксама незбалансаванасць у аплаце працы».

У 2013 годзе, як адзначалі спецыялісты Міністэрства эканомікі ў штомесячных аглядах, назіраўся рост долі затрат прадпрыемстваў на аплату працы, што было абумоўлена апераджальнымі тэмпамі росту зарплат над тэмпамі прадукцыйнасці працы.

У агульным аб'ёме расходаў прадпрыемстваў доля затрат на аплату працы ў студзені—верасні склала 12,3% (супраць 9,6% за аналагічны перыяд мінулага года).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула