БЕЛ Ł РУС

Абама забараніў сачэнне за прэзідэнтамі-саюзнікамі і паабяцаў не праслухоўваць амерыканцаў

17.01.2014 / 23:11

Прэзідэнт ЗША Барак Абама апублікаваў планы рэфармавання Агенцтва нацыянальнай бяспекі пасля міжнароднага скандалу, выкліканага выкрыццямі экс-супрацоўніка спецслужбаў ЗША Эдвардам Сноўдэнам.

У сваёй прамове ў Вашынгтоне Абама заклікаў спыніць перахоп тэлефонных размоў мільёнаў амерыканцаў.

Ён таксама запэўніў кіраўнікоў і грамадзян дзяржаў, якіх ЗША лічаць саюзнікамі, што амерыканскія спецслужбы не будуць адсочваць іх тэлефонныя перамовы і смс, калі толькі гэта не будзе абумоўлена патрабаваннямі бяспекі.

Прэзідэнт Абама таксама заявіў, што аперацыі па зборы дадзеных АНБ абаранялі Амерыку на працягу дзесяцігоддзяў, але зараз трэба пераканацца, што правы і свабоды простых людзей не былі прынесеныя ў ахвяру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула