БЕЛ Ł РУС

Святары сталі паміж байцамі «Беркута» і пратэстоўцамі ў Кіеве

21.01.2014 / 11:5

Святары прыйшлі на вул. Грушэўскага ў Кіеве і заклікалі байцоў «Беркута» і мітынгоўцаў спыніць сутыкненні

http://euromaidan.rbc.ua

Некалькі святароў сёння каля 7.00 прыйшлі на вуліцу Грушэўскага, сталі паміж байцамі спецпадраздзялення «Беркут» і мітынгарамі ды заклікалі іх спыніць сутыкненні.

Абодва бакі спынілі дзеянні, прыслухаўшыся да словаў святароў.

Акрамя таго, пэўная частка мітынгоўцаў пачала адыходзіць з месца здарэння.

У гэты ж час міліцыя правяла ратацыю байцоў, замяніўшы тых, якія стаялі раней на марозе, на іншых. Актыўных дзеянняў пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула