БЕЛ Ł РУС

Клічко зноў пайшоў да Януковіча

21.01.2014 / 14:11

Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко пайшоў у Адміністрацыю прэзідэнта Украіны, каб сустрэцца з Віктарам Януковічам. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі ў прэс-службе палітыка.

Unian.ua

Клічко пайшоў да Януковіча, каб паспрабаваць «спыніць гвалт і супрацьстаянне ў Кіеве і па ўсёй краіне».

«Тое, што адбылося ўчора, пасяджэнне гэтай групы, то яна створаная не для перамоваў, а для зацягвання часу, і мы ў ёй удзельнічаць не будзем», — заявіла прэс-сакратар Клічка Аксана Зіноўева.

Паводле яе слоў, Клічко пайшоў у АП, бо «сёння адзіны чалавек, ад якога ўсё залежыць, можа спыніць гвалт».

Яна запэўніла, што ніякіх дамоўленасцяў аб сустрэчы паміж Клічко і Януковічам не было.

Клічко ўжо праводзіў сустрэчу з Януковічам у нядзелю ў Міжгор'і, калі ў Кіеве пачаліся сілавыя сутыкненні пратэстоўцаў і міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула