БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Украіны Азараў пагражае ўжыць у Кіеве «прадугледжаную заканадаўствам сілу»

22.01.2014 / 0:38

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў прыгразіў прымяніць у Кіеве «прадугледжаную заканадаўствам сілу». Пра гэта чыноўнік заявіў вечарам 21 студзеня ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24».

Па словах Азарава, ва ўлады «не застанецца ніякага іншага выйсця», калі «правакатары не спыняцца».

У той жа час палітык заявіў, што ўлады Украіны не збіраюцца ўводзіць у сталіцы надзвычайнае становішча і «спадзяюцца на здаровы сэнс». Паводле яго слоў, «неабходна, каб людзі самі пераканаліся ў тым, што ім прапануецца хаос і разбурэнне».

Пра якія менавіта «прадугледжаныя заканадаўствам» меры ідзе гаворка, кіраўнік украінскага ўрада не патлумачыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула