Невядомыя спалілі офіс Партыі рэгіёнаў у Кіеве
Невядомыя спалілі офіс Партыі рэгіёнаў у Галасееўскім раёне ўкраінскай сталіцы, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook каардынатар Грамадзянскага руху «Спильна справа» Аляксандр Данілюк.
«Пачалася непазбежная зваротная рэакцыя. Толькі што быў спалены офіс Партыі рэгіёнаў у Галасеўскім раёне горада Кіева», - паведаміў ён.