БЕЛ Ł РУС

Рэжысёр «Авеля» — украінскі каскадзёр Віталь Васількоў, які ў ЗША стаў «Уільямам Дэ Віталем»

23.01.2014 / 14:09

ГК

Рэжысёрам фільма «Авель» названы «Уільям Дэ Віталь». Хто гэта такі?

Насамрэч гэта ўкраінскі каскадзёр Віталь Васількоў.

Ён нарадзіўся ў 1959 годзе ў Львове. Бацька Васількова з’яўляўся прафесарам Львоўскага інстытута фізкультуры. Дзякуючы яго ўплыву

Віталь выканаў нарматывы майстра спорту па дзю-до і стральбе з лука.

Працаваў у Львоўскім Тэатры Юнага Гледача як выкладчык сцэнічнага руху, пастаноўшчык трукаў, а пасля і акцёр.

Да 1991 года Васількоў зняўся як каскадзёр і пастаноўшчык трукаў у больш чым 300 фільмах (у тым ліку «Д'Артаньян і тры мушкецёры»).

У 1991 годзе эміграваў у Ізраіль, у 1998 годзе – у Канаду. Працуе на кінастудыях Канады і Галівуду.

Там і змяніў прозвішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула