БЕЛ Ł РУС

У Кіеве двойчы стралялі ў беларуса-фатакара Сяргея Грыца

24.01.2014 / 12:29

Nashaniva.com

Сяргей Грыц (на фота ў цэнтры) на вуліцы Грушэўскага, у самым пекле. Злева ад яго — селянін з-пад Чарнаўцоў Гаўрылюк, які ў той жа дзень стане аб'ектам здзекаў спецназа. Справа — разрываецца граната. Фота Франс прэс.

Снайперы частак, верных Віктару Януковічу, працягваюць паляванне на журналістаў, што працуюць у зоне канфлікту.

Гумовымі кулямі двойчы стралялі ў беларуса Сяргея Грыца — фатографа, які працуе на агенцтва Асашыэйтэд прэс. Адна з куляў чыркнула па капюшоне, другая трапіла ў ніз жывата.

Журналіст перажыў балявы шок.

Сяргей Грыц — вядомы журналіст, каранямі з Навагрудка, аўтар легендарнага кадра пацалунку Кебіча з Чарнамырдзіным.

Усяго за дні сутычак пацярпелі 43 рэпарцёры.

Са словаў журналістаў, снайперы цэляць у галаву і пах. Задача — не забіць, але застрашыць.

У сераду гумовая куля трапіла ў галаву другога выбітнага беларускай фатографа — Васіля Фядосенкі, які працуе на агенцтва Ройтэрз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула