БЕЛ Ł РУС

У Чаркасах затрымалі 58 мітынгоўшчыкаў. Інкрымінуюць супраціў і беспарадкі

24.01.2014 / 9:32

У Чаркасах пасля штурму і захопу Чаркаскай аблдзяржадміністрацыі ў Сасноўскі райаддзел міліцыі даставілі 58 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аблупраўлення МУС.

«Праводзіцца апытанне і высвятленне ролі кожнага ў масавых беспарадках, — адзначылі ў МУС. — Міліцыя занепакоеная, што некаторыя асобы аказваюць шэраг правапарушэнняў, звязаных з масавымі беспарадкамі, пагромамі, знішчэннем маёмасці і захопам будынкаў».

Як вядома, раней мітынгоўцы абклалі Чаркаскую адміністрацыю, пасля чаго пайшлі на штурм і захапілі памяшканне. Каля 23.00 работнікі міліццыі вызвалілі памяшканне Чаркаскай абласной рады ад мітынгоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула